Паважаныя сацыял-дэмакраты, сябры, паплечнікі. Шчыра віншуем вас з надыходзячым 2016 годам!

Жадаем моцнага здароўя, бадзёрага настрою, стойкасці, мужнасці і цярпення вам, вашым сябрам, родным і блізкім. Новых пазітыўных уражанняў, цікавых знаёмстваў, неверагодных адкрыццяў у новым годзе, а таксама плённай працы і дасягнення самых смелых мэтаў.

Год сыходзіць, аднак некаторыя, не самыя добрыя рэчы так і не сышлі, засталіся з намі. Але мы не павінны губляць веру ў нармальную будучыню, веру ў сапраўды незалежную вольную Беларусь, веру ў сацыял-дэмакратычныя каштоўнасці.

У гэты чароўны час, калі здзяйсняюцца мары і надзеі, мы жадаем вам узгадаць усё самае лепшае, узрушальнае, натхняльнае, ды наўпрост вясёлае, што адбылося ў сыходзячым годзе, каб пераступіць парог 2015-га і 2016-га з добрымі думкамі і з усмешкай на вуснах.

Усе мы розныя, але ёсць у нас і шмат агульнага. Таму хочацца, каб у наступным годзе мы больш думалі пра тое, што нас аб’ядноўвае, каб шчыльней супрацоўнічалі і паміж сабою, і з нашымі паплечнікамі. Мы ўпэўненыя, што тады ў нас усё атрымаецца, і ўсё абавязкова будзе добра.

Яшчэ раз зычым вам усяго найлепшага. З Новым годам!