Набліжаюцца галоўныя зімовыя святы – Каляды і Новы год. #MSDMH правяла святочную сустрэчу «Падпішы віншавальную паштоўку сацдэку».

Зускім хутка нашыя чальцы, а таксама камрады з сяброўскіх партый ды арганізацый знойдуць у сваіх паштовых скрынях цудоўныя навагоднія паштоўкі.

Дзякуем усім прадстаўнікам МСД-МГ і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, якія прынялі ўдзел у гэтай акцыі.

На гэтым святкаванне #NY2016 не сканчваецца. У гэтыя выходныя адбудзецца традыцыйнае забаўляльнае мерапрыемства «Залатая бульба», якое каторы год запар збярэ маладых сацыял-дэмакратаў і нашых сяброў з усёй Беларусі.

Сёлета «Залатая бульба» будзе прымеркаваная да знакавай падзеі – 20-годдзя «Маладой Грамады», якое будзе актыўна адзначацца ў наступным годзе.