Такую назву мае казка сацыял-дэмакрата з Даніі, даўняга сябра #MSDMH Мікаэля Нільсэна. Мікаэль натхняўся беларускай рэчаіснасцю і напісаў казку пра краіну, вельмі падобную на Беларусь, дзе «міралюбны народ крочыць камяністым шляхам да дэмакратыі».

Нільсэн нарадзіўся ў Капенгагене ў 1978 годзе. Па адукацыі ён настаўнік. Працуе выкладчыкам дацкай, англійскай і нямецкай моў, а таксама гісторыі і музыкі ў мястэчку Халреў, якое знаходзіцца ў 60 км ад дацкай сталіцы. З дзевяностых гадоў з’яўляецца актыўным сябрам Сацыял-дэмакратычнай парты Даніі, узначальваў гарадзкую арганізацыю Капенгагена.

У 2005 годзе Мікаэль на адукацыйным лагеры ў Вільні пазнаёміўся з актывістамі беларускіх НДА. Яны распавялі датчаніну пра цяжкія умовы працы і перашкоды з боку дзяржавы, з якімі сутыкаюцца недзяржаўныя грамадскіх арганізацыі. Іх гісторыі вельмі ўразілі Мікаэля, і з таго часу ён вырашыў адысці ад мясцовых спраў і засяродзіцца на дапамозе незалежным беларускім актывістам.

«Як сацыял-дэмакрат я хацеў быць салідарным з людзьмі, якія змагаюцца за сваю свабоду і дэмакратыю, распавёў Нільсэн у інтэрв’ю «Радыё Свабодзе». З маім досведам працы ў НДА я падумаў, што буду больш карысны для Беларусі, чым для Даніі. Чым раздаваць улёткі ў цэнтры Капенгагена, лепш кансультаваць беларускіх актывістаў: гэта дасць большы плён».

Каб натхніць мастакоў і творчых людзей з Беларусі на стварэння мастацтва, якое дапаможа развіццю дэмакратыі, Мікаэль напісаў і выдаў казку «Княства пад бел-чырвона-белым сцягам», прысвечаную гісторыі нашай краіны. Жанр казкі, на думку аўтара, прывабіць да яе як дарослых, так і дзяцей.

«У казцы я магу быць больш паэтычным і вольным  тут не трэба казаць пра пэўныя даты і дэталі гісторыі, якія зрабілі б кнігу больш сумнай і менш натхняльнай».

Кошт кнігі складае 3 еўра для грамадзян Беларусі і 6 еўра для жыхароў Заходняй Еўропы (большы кошт для еўрапейцаў зроблены дзеля салідарнасці). Заробленыя грошы Нільсэн збіраецца выкарыстаць на стварэнне мастацкага прытулку для беларусаў, куды змогуць прыязджаць за малыя грошы (ці ўвогуле задарма) творчыя людзі, атрымліваць натхненне і спакойна пісаць свае творы.

Гэтае месца будзе знаходзіцца каля мястэчка, дзе Мікаэль цяпер працуе. Ён наўмысна пераехаў сюды са сталіцы, дзе працаваў яшчэ сёлета.

«Набываючы кнігу, людзі ўкладаюць у будучае дэмакратычнае мастацтва,  кажа Нільсэн.  А гэта, у сваю чаргу, паўплывае на змены ў беларускім грамадстве».

Увогуле, грамадска-палітычнае жыццё Беларусі цікавіць Мікаэля больш, чым роднае дацкае. Але яго выпадак, хутчэй, выключэнне, бо ў большасці датчане мала ведаюць пра нашу краіну. У асоўным тое, што на чале дзяржавы стаіць дыктатар Лукашэнка. Датчане лічаць, што беларусы жывуць гэтак жа дрэнна, як расіяне і ўкраінцы.

Толькі з 2006 года Беларусь пачала ўзгадвацца ў СМІ, бо ў прэзідэнтскіх выбарах тады ўдзельнічала вялікая дэлегацыя мясцовых назіральнікаў. Пасля апошняга кіеўскага Майдану пра нашую краіна сталі пісаць часцей.

Сам Нільсэн быў у Беларусі толькі аднойчы – восенню 2005 году. Калі ён паспрабаваў прыехаць на наступны год, напярэдадні выбараў, яму адмовілі ва ўездзе. Мікаэль лічыць, што КДБ зрабіла яго персонай нон-гранта. Наведаць краіну ён збіраецца ўжо тады, калі зменіцца ўлада.  

Набыць казку можна на сайце.