Наша новая рубрыка "Інтэрв'ю з актывістам" працягваецца. Сёння наш госць - "крэатыўны мозг Маладой Грамады" Міхась Волкаў.

- Міхась, ты, як вядома, актыўны творчы чалавек. Адсюль першае пытанне, якія творчыя праекты зараз рэалізуюцца ў межах МСД-МГ? 

- Напэўна, самае галоўнае – гэта здымкі анімацыйнага мульціка.

- Можаш неяк прэзентаваць для нашых чытачоў гэты праект?

- Гэта гісторыя, якую напісалі я і Мікола Цяцёркін, у якой розныя звяры – бабры, зубры, мядзведзі – вырашаюць як ім разам мірна жыць, і ёсць кепскі герой Чорт, які чыніць розныя паскудствы.

- Якія ў цябе асабісата творчыя планы на будучыню, нерэалізаваныя ідэі?

- Зараз мне вельмі цікавіць тэма напісання сцэнараў да ролікаў, фільмаў. Я паглыбляюся ў вывучэнні літаратуры, гляджу рожныя відэосемінары па нюансах напісання сцэнараў.

- Ці не жадаеш ты стварыць нейкую каманду творчых людзей, так званую, крэатывную лабараторыю?

- Пакуль я адкажу як які-нібудзь галоўны герой баевіка: я працую адзін. Каб стварыць каманду, трэба цэласнае бачанне, у мяне яшчэ такога няма.

- Нядаўна завяршыўся летні лагер #razamlepsh_2015. Я ведаю, што ты, Міхась, актыўна фіксаваў усё на камеру. Адкажы, ці будзе прэзентавана відэа, прысвечанае гэтай падзеі?

- Так, зараз я актыўна займаюся праглядам і мантажом сваіх відэаматэрыялаў. Спадзяюся, хутка вынік маёй працы пабачыць свет.