Акрамя Дэкларацыі аб падтрымцы студэнтаў, якія змагаюцца за свае правы, на З’ездзе «Маладой Грамады» была распрацаваная і прынятая Дэкларацыя аб сітуацыі ва Украіне.

Тэкст Дэкларацыі аб падтрымцы студэнцкага руху можна паглядзець тут.

 

Дэкларацыя з’езда МСД-МГ аб сітуацыі ва Украіне

Дэмакратычная супольнасць Беларусі ўважліва сочыць за сітуацыяй ва Украіне. Мы вызначаем, што рэформы ва Украіне праводзяцца недастаткова хутка. Гэта выклікае ўсё большую незадаволенасць насельніцтва Ўкраіны і няўпэўненасць ў лепшай будучыні, а таксама выклікае занепакоенасць дэмакратычнай супольнасці Беларусі.

З’езд МСД-МГ вызнае дэмакратычны характар правядзення апошніх мясцовых выбараў ва Украіне. Нягледзячы на нестабільную сітуацыю на ўсходзе краіны, улады зрабілі ўсё магчымае для таго, каб выбары прайшлі з выкананнем усіх дэмакратычных працэдур.

Мы вітаем намаганні ўкраінскіх заканадаўчых і выканаўчых уладаў па зніжэнню ўзроўня карупцыі ў краіне і імплементацыі механізмаў транспарэнтнасці ў сферы дзяржаўнага адміністравання. Мы падтрымліваем увядзенне механізмаў празрыстага фармавання і размеркавання бюджэтаў усіх узроўняў. Разам з тым, мы звяртаем увагу, што ў дадзеным накірунку неабходна правесці яшчэ вялікі аб’ем працы.

Мы  падтрымліваем канстытуцыйную рэформу ва Украіне, якая прадугледжвае пераразмеркаванне кіроўных паўнамоцтваў ад цэнтральнай да мясцовай улады.

Мы падтрымліваем дзеянні ўрада Украіны па замацаванні праеўрапейскага курса, а менавіта прыняцце законаў, неабходных для ўвядзення бязвізавага рэжыму, і таксама гарманізацыю ўкраінскага заканадаўства з еўрапейскім.

Мы вітаем ініцыятыву беларускіх уладаў па фасілітацыі Мінскіх дамоўленасцяў і па прымірэнні бакоў канфлікту. Гэта спрыяе ўсталяванню міру і стабільнасці ў рэгіёне, а таксама пазітыўна ўплывае на міжнародны імідж Рэспублікі Беларусь.