На 7-ым З’ездзе «Маладой Грамады» была распрацаваная і прынятая Дэкларацыя аб падтрымцы студэнтаў БДУ, якія змагаюцца супраць увядзення платных пераздач.

 

ДЭКЛАРАЦЫЯ

МГА «Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада»

Беларусь толькі нядаўна стала часткай Балонскага працэсу, асноўнай нормай рэалізацыі якога з'яўляецца рэальны ўдзел студэнтаў у вырашэнні штодзённых пытанняў ва ўніверсітэтах.

У дадзены момант у БДУ склалася сітуацыя, калі студэнты незадаволеныя платнымі пераздачамі (залішняй камерцыялізацыяй навучальнага працэсу). 2 снежня навучэнцы выйшлі на «Марш любві і салідарнасці», каб выказаць сваё меркаванне рэктару БДУ Сяргею Абламейка. Гэта мірная акцыя акрэсліла наяўнай праблему, на што адміністрацыя БДУ адрэагавала адмовай у дыялозе і пераследам студэнтаў.

МСД-МГ лічыць абуральнымі і непрымальнымі гэтыя дзеянні адміністрацыі буйнешага ўніверсітэта Беларусі, які павінен быць флагманам і прыкладам для іншых ВНУ, бо выкананне і рэалізацыя правоў студэнтаў — неад'емны абавязак у межах Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі — Балонскім працэсе.

МСД-МГ выказвае сваю падтрымку студэнтам і прадстаўнікам незалежных  студэнцкіх арганізацый Беларусі.

МСД-МГ бярэ на сябе адказнасць сачыць за выкананнем акадэмічных свабод студэнтаў, каб абараніць студэнтаў ад ціску і пераследу з боку кіраўніцтва БДУ іорганаў улады.

Усе дадзеныя аб парушэнні правоўбудуць накіраваны ў адміністрацыю БДУ і Міністэрству адукацыі для прыняцця тэрміновых мер аб спыненні ціску на студэнтаў, парушэнні дэмакратычных свабод. У выпадку адстутнасці адэкватных дзеянняў, якія накіраваны на спыненне ціску і парушэнняў, інфармацыя будзе накіравана Грамадскаму Балонскаму Камітэту, Еўрапейскаму студэнцкаму саюзу, Дэпартаменту адукацыі Савета Еўропы, Экспертнаму камітэту ў падтрымку дарожнай карты Беларусі, Еўрапейскаму і міжнароднаму саюзам моладзі (IUSY, YES).

МСД-МГ лічыць неабходным аб'яднаць свае намаганні з студэнтскіміарганізацыямі ЗБС («Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў), «СтудРада», «ЦРСІ», «БАСС» у справеперадухілення парушэнняў правоў студэнтаў.

МСД-МГ выступае за фармаванне свабоднай асобы як часткі свабоднай і моцнай Беларусі і адстойвае магчымасць кожнага грамадзяніна ўплываць на развіццё справядлівага грамадства.