Звесткі аб парушэннях на выбарах, дасланыя мабільнымі карыстальнікамі, будуць збірацца на сайце ElectBy.org і адлюстроўвацца там на анлайн-мапе.

Гэтая прылада таксама дапаможа пашырыць веды грамадзян Беларусі аб выбарчым працэсе ў цэлым, у даступнай форме распавесці ім аб выбарчых правах і дасць выбаршчыкам магчымасць аператыўна паведаміць аб парушэннях на выбарах незалежным назіральнікам.

Інфармацыя аб парушэннях, дасланая карыстальнікамі прылады, будзе адлюстравана на анлайн-мапе ElectBy.org і можа быць выкарыстана існуючымі місіямі па назіранні для ацэнкі таго, наколькі сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі былі выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У адрозненні ад мабільнай прылады, якую выпусціла нядаўна БРСМ, «Вочы» не проста інфармуюць выбаршчыкаў аб выбарах, але і даюць магчымасць раскрыць парушэнні, якія можна ўбачыць на выбарчых участках, ананімна паведамляючы дадзеную інфармацыю назіральнікам. Прылада дазваляе перадаць не толькі тэкставае апісанне таго, што здарылася, але і фота-, відэа- ці аўдыёматэрыялы, а таксама аператыўна падзяліцца дадзенай інфармацыяй у сацсетках.

Акрамя таго, «Вочы» практычна не збіраюць інфармацыю аб карыстальніках, акрамя iх месцазнаходжання падчас інфармавання аб парушэнні і тэхнічных характарыстык тэлефона. Нават калі карыстальнік добраахвотна прадастаўляе сваю кантактную інфармацыю назіральнікам для зваротнай сувязі, дадзеная інфармацыя не раскрываецца і не перадаецца трэцім асобам.

Мы заклікаем усіх актыўных грамадзян скарыстаць дадзеным інструментам і дапамагчы назіральнікам зрабіць выбары-2015 празрыстымі!

 

Падрабязней тут.