Місія. Мы сацыял-дэмакратычная моладзь Беларусі ў імя павышэння сацыяльнага, культурнага і эканамічнага ўзроўння развіцця нашага грамадства, рэалізуем прынцыпы сацыял-дэмакратыі сродкамі сацыяльнай, грамадскай, палітычнай  адукацыйнай дзейнасці, а таксама ладам свайго мышлення і жыцця.

 

Аналіз бягучай сітуацыі.
1. Стан грамадскага ладу ў сенняшняй Беларусі.

Як правіла, любая сучасная краіна рэлізуе свае развіцце за кошт узаемадзеяння трох сектараў: першага (дзяржава), другога (эканоміка), трэцяга (грамадзянская супольнасць). Больш за тое, сучаснае развіцце, асабліва згодна з пунктам гледжання сацыял-дэмакратычных каштоўнасцяў, прадугледжвае павышэнне ролі менавіта трэцяга сектара – грамадзянскай супольнасці. У сенняшняй Беларусі назіраецца ж фактычные адзяржаўлянне усіх гэтых сектараў і адказнасць за развіцце краіны амаль поўнасцю бярэ на себя дзяржава. Гэткія захады здзейсняюцца за кошт прамога уздзеяння і кантроля над самастойнымі прадстаўнікамі другога і трэцяга сектароў, а галоўным чынам, па сродкам стварэння ўласных дзяржаўных суб’ектаў у другім і трэцім сектары. На наш погляд, на сенняшні дзень немагчыма сцвярджаць аб існаванні нейкай ідэалогіі, ці сістэматызаваннага набору каштоўнасцяў уласцівых сённяшняй беларускай дзяржаве. Па сутнасці дзяржаўны лад і дзяржаўная ідэалогія есць эклетычны набор асобных рысаў, якія уласцівы як дзяржаўна-манапалістычныму капіталізму, так і сацыялізму, а таксама мадэлям сацыяльна-рынкавай гаспадаркі. Мы лічым, што любая дзяржаўная сістэма эффектыўна і можа існаваць, калі спалучаюцца тры акалічнасці: (і) гэтая сістэма забяспечвае эканамічную эффектыўнасць, (іі) механізм узаемадзеяння сектароў грамадства адпавядае грамадскім каштоўнасцям, (ііі) гэтая сістэма падтрымліваецца большасцю грамадства (удзельнікаў).

2. Дзеянні дзяржавы

Эклетычнасць і адсутнасць адзінай цэласнай сістэмы развіцця грамадства прыводзіць да таго, што сення дзяржава не можа самастойна прапанаваць грамадству шлях развіцця Беларусі. За кошт эклетычнасці і караткачасовога аб’яднання неспалучальных рысаў уласцівых розным сацыяльна-палітычным сістэмам, сенняшні беларускі першы сектар спрабуе забеспечыць развіцце сацыяльна-палітычнай сістэмы. Але покалькі гэтая сістэма не з’яляецца ўнатрана аднароднай і не адпавядае усім умовам развіцця (яна не можа забеспечыць доўгатэрміновае развіцце), галоўным у дзеянні ўладаў з’яўляецца спроба яе захавання, пры незначным рэфармаванні. Сёння ўлады гатовыя пайсці на трансфармацыю эканамічнага ладу жыцця, але ж адначасова спрабуюць захаваць нязменнай палітычную сістэму грамадства (або манаполію на ўладу). На сённяшні дзень, нягледзячы на патэнцыйную неэффектыўнасць, гэтая сістэма падтрымоўваецца значнай часткай насельніцтва Беларусі. У бліжэйшы час дзеля самападтрымання дзяржва павінна будзе прымаць новыя захады па рэфармаванню (перш за усе ў эканамічнай галіне) самой себя, пакуль не зразумее неабходнасці трансфармавацца да аднаго з стандартных сацыяльна-палітычных ладаў. Таму пошук стратэгічных напрамкаў развіцця непазбезжны ў сенняшняй Беларусі.

3.Дзеянні апазіцыі і трэцяга сектара.

Сенняшняя апазіцыя ў склаўшыхся ўмовах выцеснена за межы палітычнага спектра. Больш за тое, большасцю апазіцыі не прызнаецца падтрымка сенняшняй дзяржавы вялікай колькасцю насельніцтва. Разам з тым, не прапануючы стратэгічную альтэрнатыву, апазіцыя ўпэўнена ў сваім праве змяніць уладу, не удакладняючы як будзе зменена сацыяльна-палітычная сістэма. Таму, большай часткай, сённяшняя апазіцыя становіцца неспалучальнай з існуючай сістэмай. Прадстаўляя сябе як поўную альтэрнатыву існуючай уладзе, апазіцыя шмат чым ей падыгрывае пазбаўляючы сябе інструментаў уздзеяння на сітуацыю, што прыводзіць да яе маргіналізацыі. Разам з тым, дзеянні дзяржавы прыводзяць да фактычный ліквідацыі трэцяга сектара ў стандартным яго разуменні, і існуючыя структуры грамадзянскага супольніцтва або выцясняюцца ў маргінальна-палітычную сферу, або ліквідуюцца.

4. Развіццё сітуацыі

У існуючай сітуацыі мы лічым, што суб’екты трэцяга сектара павінны адрадзіць тыя рысы, якія заўседы ўласцівы грамадзянскай супольнасці. Нават калі сістэма адтаргае арганізацыі трэцяга сектара, мы павінны іх захоўваць ў адпаведнасці з нашымі каштоўнасцямі, паколькі трансфармацыя бягучага ладу непазбежна. У знешнім асяродку гэта магчыма сёння пераважна сродкамі сацыяльнай працы. Ва ўнутраным развіцці першай задачай НДА, на наш погляд, павінна стаць фармаванне арганізацыйных падмуркаў уласнай дзейнасці, што прадугледжвае аўтаномна-сістэмную работу арганізацыі, высокія кампетэнцыі сябраў арганізацыі, максімальна магчымае пашырэнне дзейнасці ў дадзеных умовах (рэгіянальнае развіцце). Пры стварэнні гэтых падмуркаў, мы лічым, што другім этапам павінна стаць звяртанне да грамадства і давядзенне да яго інфармацыі аб адсутнасці стратэгічнага плану развіцця Беларусі і неабходнасці усім разам скласці такой план, які б аб’яднаў беларускае грамадства. Актыўная ж праца з мэтавымі групамі па сацыяльных пытаннях сёння, дапаможа стварыць неабходныя кампетэнцыя і падмуркі для трансфармацыі сацыяльна-палітычнай сістэмы ў бліжэйшай будучыні. Трэці сектар павінен заняць у гэтым працэссе актыўную пазіцыю, спрабуючы данесці тое ж самае і да існуючых ўладаў у мэтах пошуку агульнанацыянальнага бачання будучага развіця. У залежнасці ад гатоўнасці ўлады ісці на такой пошук магчымы розныя сцэнарыі развіцця падзей. У любым выпадку, нашыя ідэі ў палітычнай сферы павінны рэалізоўвацца па сродкам удзелу нашых сябраў ў палітычным інструменце сацыял-дэмакратаў – Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Пры гэтым, шырокай мэтавай групай ў палітычнай сферы для нас павінна стаць большасць беларускага грамадства.

Усведамляючы такую сітуацыю, зыходзячы з нашых каштоўнасцяў (Праграма МГА “МСД-МГ”) мы ставім перад сабой наступныя стратэгічныя мэты:

1.      Рэалізацыя сацыял-дэмакратычных ідэй

2.      Вырабатка агульнанацыянальнай стратэгіі развіцця беларускага грамадства і яе рэалізацыя на палітычным ўзроўні (праз Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамаду))

3.      Стаць (праз удзел у БСДП) палітычным прадстаўніком той часткі беларускага грамадства, якая адчувае неабходнасць зменаў у грамадскім жыцці, але не падтрымлівае ні ўладу, ні “традыцыйную” апазіцыю

4.      Стварэнне ў арганізацыі кампетэнцыяў па працы ў сацыяльнай сферы на нацыянальным узроўні

5.      Сістэматызацыя дзейнасці МСД-МГ

За кошт прапановы сацыял-дэмакратычных каштоўнасцяў мы можам стварыць стратэгічную альтэрнатыву развіцця беларускага грамадства. Такім чынам, функцыянаванне сістэмы сацыяльнай рыначнай гаспадаркі, якая спалучае ў сабе, як эффектыўнасць, так і сацыяльную справедлівасць, з’яўляецца нашай прапановай аб стратэгічным развіцці беларускай сацыльна-палітычнай сістэмы.

Дасягненне другой мэты, пазволіць пазбавіцца ад маргіналізацыі і аказваць уплыў на развіцце сітуацыі ў беларускай дзяржаве. Дзеля выканання гэтай мэты мы ставім перад сабой шэраг наступных задач:

1.      Распрацоўка і рэалізацыя сацыяльных праграм у мэтавых групах (студэнцтва, беспрацоўная моладзь, маладыя сем’і).

2.      Удзел у рэалізацыі праграм у сферы энергабяспекі і энергаэфектыўнасці.

3.      Паляпшэнне інфармацыйнага абмена унутры МСД-МГ

4.      Паляпшэнне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і павілічэнне рэгіянальнага прадстаўніцтва арганізацыі, павілічэнне колькасці сябраў арганізацыі.

5.      Пашырэнне інфармацыйнага поля за кошт фармавання і выканання праграммы дзенасці МСД-МГ.

6.      Стварэнне цэласнай сістэмы адукацыі для ўсіх ступеняў мэнеджмента арганізацыі.

7.      Дасягненне аўтаномнасці ў фінансаванні патрэб дзейнасці арганізацыі і арганізацыя сталай сістэму фандрайзінгу.

8.      Брэнд-мэйкінг (стварэнне вонкавага іміджа арганізацыі).