Мы, маладыя людзі сацыял-дэмакратычных поглядаў, аб’яднанныя перекананнем, што развіцце грамадства ў Беларусі і ва ўсім свеце можа паспяхова адбывацца толькі пры умове сацыяльнага партнерства ва ўсіх сферах жыцця, жадаем усебакова спрыяць гэтаму працэсу. Сыходзячы з гэтага мы аб’ядноўваем нашы намаганні ў рамках Маладзежнага Грамадскага Аб’яднання “Маладыя Сацыял-дэмакраты - Маладая Грамада”, дзеля рэалізацыі выкладзеных ніжэй каштоўнасцяў, прынцыпаў і мэтаў нашай дзейнасці.

Нашы прынцыпы

Свабода, роўнасць, справядлівасць, салідарнасць –  гэта тыя галоўныя прынцыпы, якія акрэсліваюць нашы каштоўнасці. Гэтыя каштоўнасці – нашае бачанне грамадства і, адначасова, фармулёўка нашых практычных дзеянняў. Рэалізацыя гэтых прынцыпаў – гэта працэс, гэта гарызонт, да якога мы усе імкнемся, усведамляючы што амаль немагчыма здзсейсніць гэта адразу для усіх і кожнага.

Гэтыя катэгорыя, якія з’яўляюцца фундаментам нашага мірапогляду, мы разумеем наступным чынам:

Свабода – права чалавека быць вольным у вызначэнні свайго лёсу, быць вольным у сваім выбары ад палітычнага, адміністрацыйнага і эканамічнага прымусу.

Свабода – неад’емнае права кожнага чалавека на свабодную думку і свабодную волю, што азначае незалежнасць ад якіх бы та ні была догм і інтэлектуальных абмежаванняў.

Свабода – магчымась развіваць індывідуальныя творчыя здольнасці кожнага чалавека, адказна ўдзельнічаць у грамадскім і палітычным жыцці краіны.

Свабода – павага да думкі і правоў меншасці: этнічнай, сацыяльнай, палітычнай, рэлігійнай, сэксуальнай.

Свабода – права грамадзянскай супольнасці вырашаць свой лёс.

Свабода адных людзей не павінна абмяжоўваць свабоду іншых. Свабода для усяго грамадства можа існаваць, калі адны грамадзяне і групы суадносяць свае волю і інтарэсы з воляй і інтарэсамі іншых грамадзян.

Роўнасць. – гэта права на годныя чалавека ўмовы жыцця. Незалежна ад паходжання, сацыяльнай, этнічнай, рэлігійнай, сэксуальнай, партыйнай прыналежнасці людзі павінны мець роўныя магчымасці для раскрыцця сваёй індывідуальнасці, самарэалізацыі, павінны быць роўнымі перад законам. Роўнасць ні ў якім разе не азначае уніфікацыю. Роўнасць – гэта роўнасць магчымасцяў для ўсіх, а не аднолькавасць вынікаў развіцця кожнага.

Справядлівасць – гэта прызнанне і павага правоў іншых людзей і груп, згода да партнерства ў грамадстве, якая дазваляе дасягнуць рэалізацыі гэтых правоў.

Салідарнасць – выяўленне ўзаемасувязі людзей, як асноўная ўмова выжывання чалавецтва. Спачуванне, узаемная павага складаюць аснову салідарнасці. Адносіны грамадства да слабых і хворых з’яўляюцца паказчыкамі яго гуманнасці.

Мы лічым, што толькі у выпадку, калі свабода для чалавека разумееца як магчымасць неабмежаванага развіцця асобы і яе інтарэсаў адначасова з неабходнасцю ўлічваць інтарэсы астатніх людзей, магчыма пабудаваць сапраўды свабоднае грамадства. У такім грамадстве чалавек адчувае сваю асабістую свабоду і яно будуецца на самасвядомасці і адказнасці кожнага, у першую чаргу перад самім сабой. Толькі грамадства якое імкнецца да свабоды можа здзейсніць прынцыпы роўнасці і справядлівасці, усведамляючы, што роўныя магчымасці і годнае жыцце для кожнага чалавека гэта неад’емная перадумова далейшага развіцця. Толькі у такім грамадстве можа узнікнуць пачуцце салідарнасці, усведамленне людзей у неабходнасці ў супрацоўніцтве друг другам, адказнасці адзін за аднаго. Такім чынам, прынцыпы Свабоды, Роўнасці, Справядлівасці, Салідарнасці неад’мны адзін ад аднаго і разам яны забяспечваюць далейшае развіцце грамадства, палітычную дэмакратыю і безумоўны сацыяльны прагрэс.

Палітычная дэмакратыя – гэта роўныя магчымасці для ўсіх ўплываць на прыняццё рашэнняў, якія вызначаюць развіццё грамадства, якія ў сваю чаргу вызначаюць умовы асабістага жыцця кожнага індывіда.

Сацыяльны прагрэс – гэта безумоўны рух да больш дасканалых форм жыцця грамадства ва усіх яго праяўленнях: эканоміке, палітыке, сацыяльных адносінах. Сцвярджаючы безумоўнасць сацыяльнага прагрэса, мы адзначаем непрырыўнасць працэса развіцця, а таму лічым адноснымі розныя катэгорыі і нарматыўныя ацэнкі, тым самым, адмаўляючы магчымасць існавання абсалютнай ісціны.

Абапіраючыся на азначаныя прынцыпы, на сенняшні дзень мы бачым наступную мадэль развіцця грамадства ў разлічных сферах яго існавання.

Эканамічная сістэма

Эканамічная мадэль, якую мы падтрымліваем, называецца эканомікай змешанага тыпу, што азначае прыярытэтнасць рынкавай эканомікі з пэўнай роляй дзяржавы ў тых сферах, дзе рынкавы механізм не можа адначасова забяспечыць эфектыўнасць і сацыяльную справядлівасць.

Рынкавая эканоміка – гэта такая эканамічная мадэль, якая дае магчымасць эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў і характэрызуеца эфектыўнасцю, заможнасцю і свабодай выбару. Рынкавая эканоміка прадугледжвае існаванне прыватнай ўласнасці і наяўнасць свабоднага прадпрыймальніцтва. Зацікаўленасць у атрыманні прыбытку – добрая рухаючая сіла для большасці відаў дзейнасці. Канфлікт эканамічных інтарэсаў стварае дынаміку, якая з’яўляецца рухавіком развіцця. Галоўнае для нас – не дапусціць, каб гэты канфлікт прывёў да эксплуатацыі адной групы ў грамадстве другой. Таксама як і зацікаўленнасць ў атрыманні прыбытку не можа быць вышэй і павінна быць ураўнаважанай іншымі інтарэсамі: дзейнай палітычнай дэмакратыяй, моцнымі прафсаюзнымі арганізацыямі, арганізацыямі спажыўцоў, якія абапіраюцца на моцнае заканадаўства. Мы бачым прыярытэтнасць такіх матываў як сацыяльная справедлівасць, роўнасць перад законам, калі гаворка ідзе пра сферу адукацыі і медыцынскага абслугоўвання, прававую сістэму.

Мы упэўнены, што для рынкавай эканомікі найбольш эфектыўнай з’яўляецца прыватная уласнасць. Але ж адначасова мы упэўнены, што для развіцця эканомікі неабходна супрацоўніцтва паміж усімі эканамічнымі групамі, што дае магчымасць развіццю за кошт творчых здольнасцяў кожнага чалавека, які з’яўляецца удзельнікам эканамічных адносін. Таму, на наш погляд, у некаторых выпадках можа быць эфектыўным удзел работнікаў кожнага прадрыемства у кіраванні, у тым ліку праз удзел у ўласнасці адпаведнага прадпрыемства. У тых галінах эканомікі, дзе рухаючым механізмам павінна з’яўляцца сацыяльная справядлівасць (медыцына, адукацыя і інш.) мы лічым прыярытэтнай дзяржаўную ўласнасць.

Таму ў межах усей эканамічнай сістэмы мы выступаем за сумяшчэнне розных форм уласнасці, з стварэннем для іх роўных умоў існавання ў рамках рынкавай эканомікі.

У межах рынкавай эканомікі, дзеля мінімізацыі недахопаў рынку і спрыянню сацыяльнай справядлівасці мы прызнаем магчымасці умяшальніцства дзяржавы ў эканамічныя адносіны праз рэгулятыўныя інструменты. Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы рынка – гэта заканадаўства, якое забараняе стварэнне манаполій, стрымлівае дзікунскую канкурэнцыю, гэта закон аб прапрыймальніцкай дзейнасці, гэта забеспячэнне патрэбы кожнага ў ежы, чыстым паветры, чыстай вадзе, медыцынскім абслугоўванні і адукацыі незалежна ад рынкавага кошту гэтых “тавараў першай неабходнасці”, гэта ўвядзенне абавязковых правілаў па карыстанні прыроднымі рэсурсамі і штрафныя санкцыі да парушальнікаў гэтых правілаў.

Такой падыход мы называем эканамічнай дэмакратыей, што азначае стварэнне розных механізмаў уздзеяння, а таксама сумеснае ўзгодненае прыняцце рашэнняў, якія тычацца вытворчых пытанняў і ўмоў працы, працоўнымі і кіраўніцтвам прадпрыемства, гэта рэальны ўплыў спажыўцоў і абарона іх інтарэсаў. Гэта заканадаўства аб ахове працы, аб ахове навакольнага асяроддзя, аб гарантыі якасці прадуктаў і г. д. Гэта іншыя механізмы палітычнага, грамадзянскага, эканамічнага ўплыву на эканоміку розных груп грамадства, а не толькі ўласнікаў прадпрыемстваў.

Палітычная сістэма

Ідыяльны урад мы бачым такім, праца якога заснавана на прынцыпах кансультацый і які улічвае інтарэсы як мага большай часткі грамадства. Для нас з’яўляецца непрыймальнай сітуацыя, калі правячая эліта выкарыстоўвае грамадства для прыняцця рашэнняў, якія ўмацоўваюць становішча самой эліты, а не грамадства ўцэлым. Урад, прыватны бізнэс, недзяржаўныя арганізацыі павінны працаваць разам, каб атрымаць устойлівае эканамічнае, палітычнае, сацыяльнае развіццё краіны. Палітыка павінна заўсёды шукаць шлях наперад, у якасці кропкі на даляглядзе тут выступае ідэалогія, а ў якасці кропкі адліку, - практычны вопыт і знешнія абставіны, што дазваляе вызначыць, якія рашэнні магчымыя і прыймальныя.

Задачай палітыкі, безумоўна, з’яўляецца змена знешніх варункаў для таго, каб стварыць яшчэ большыя магчымасці для рэалізацыі асабістых каштоўнасцяў. Палітыка павінна ўлічваць, што грамадства пастаянна змяняецца і развіваецца, у ім дзейнічае мноства розных сілаў, ўзнікаюць новыя праблемы і пастаянна вырастаюць новыя пакаленні з новымі патрабаваннямі і новым вопытам. Таму неабходна пастаянна ацэньваць палітычныя стратэгіі і дзеянні з пазіцый дасягнутага і пераглядаць прынятыя абавязацельствы: ці не згубілі яны сваёй актуальнасці.

Адносіны ў грамадстве

У сённяшнім складаным сучасным грамадстве мы ўсе залежым адзін ад аднаго. Мы можам дасягнуць большага, прымаючы калектыўныя рашэнні. Гэта азначае, што кожны з нас павінен несці долю адказнасці за стварэнне будучыні. Прымаючы рашэнні разам і выкарыстоўваючы рэсурсы адзін аднаго для агульнага дабра, мы дасягнем большага, чым кожны індывідуальна, задавальняючы толькі свае інтарэсы.

Мацнейшы не той, хто адзін, а той, хто усведамляе, што мы залежым адзін ад аднаго, і прызнае фундаментальнае права ўсіх быць роўнымі. Мы заклікаем усіх адкінуць уласны эгаізм і ўзяць долю адказнасці для стварэння лепшага жыцця для кожнага.

Тым не менш, мы ўсведамляем, што рэалізацыя свабоды для ўсіх патрабуе пастаяннага ўзважвання патрабаванняў індывідаў і калектыва, свабода ніколі не церпіць кампрамісаў у аснавапаложных патрабаваннях, якія тычацца правоў чалавека, а таксама палітычнай дэмакратыі.

Фундаменталізм любога кшталту, ці то рэлігійны, палітычны ці эканамічны, з’яўляецца пагрозай свабодзе.

Сістэма адукацыі ў грамадстве

Веды з’яўляюцца важнейшым індывідуальным рэсурсам, які дазваляе індывіду уздейнічаць на сваё далейшае развіццё. Менавіта таму ўсе павінны мець магчымасць атрымаць добрую адукацыю незалежна ад матэрыяльных магчымасцяў, а рэалізацыя права моладзі на бясплатную адукацыю – ёсць адно з асноўных яе правоў.

Адукацыя – гэта нашая будучыня. Толькі грамадства са значным інтэлектуальным патэнцыялам ў стане забяспечыць сваё устойлівае развіццё ва ўсіх сферах.

Вышэйшая адукацыя павінна быць даступная для ўсіх, хто выявіў здольнасці да вывучэння тых ці іншых навук, у той ці іншай галіне дзейнасці. Стыпендыя, выплочваемая дзяржавай, павінна забяспечваць мінімальны пражытачны ўзровень студэнтам і навучэнцам, каб яны не залежалі ад бацькоў.

Мы лічым, што грамадства павінна забяспечыць магчымасцть атрымання вышэйшай адукацыі, дапамагаць студэнтам і навучэнцам матэрыяльна, у тым ліку і праз крэдытаванне.

Роль моладзі ў жыцці дзяржавы

Моладзь – будучыня любой краіны. Праблемы моладзі і шляхі іх вырашэння павінны стаць прыярытэтным напрамкам унутранай палітыкі дзяржавы.

Ва ўмовах беспрацоўя выпускнікам школ і маладым спецыялістам цяжка ўладкавацца на працу. Дзяржава павінна заахвочваць прадпрыемствы і прадпрымальнікаў, якія адкрываюць новыя працоўныя месцы для моладзі. Мы лічым, што неабходна развіваць сістэму часовага працаўладкавання студэнцтва і моладзі. Мы настойваем на тым, каб мінімальнае страхаванне распаўсюджвалася на маладых людзей, якія не маюць працы.

Важна пашырыць сетку дзяржаўных і грамадскіх маладзёжных цэнтраў, устаноў культуры, дзе моладзь магла б паўнавартасна праводзіць вольны час.

Наданне асаблівай увагі развіццю фізічнай культуры і спорту з’яўляецца ў сённяшніх ўмовах неабходнай часткай моладзевай палітыкі дзяржавы. Мы лічым, что прапаганда здаровага ладу жыцця павінна стаць неад’емнай часткай у працы навучальных установаў, сродкаў масавай інфармацыі.

Мы ўпэўненыя, што ўвядзенне інстытуту альтэрнатыўнай вайсковай службы як пераходнага на шляху да прафесійнага войска дазволіць рэалізаваць маладым людзям свой абавязак перад краінай недыскрымінацыйным шляхам.

Маладыя сем’і павінны мець магчымасці для вырашэння жыллевых праблем. Нараджэнне дзяцей павінна суправаджацца значнай разавай і штомесячнай матэрыяльнай дапамогай.

Мы, маладыя сацыял-дэмакраты, супраць выхавання апалітычнага маладога пакалення. Мы лічым, што палітычную асвету і выхаванне трэба скіраваць на тое, каб маладыя людзі пранікліся павагай да правоў чалавека, пачуццямі гуманізму, салідарнасці, адказнасці за сябе і за блізкіх, за лёс свайго народа, краіны.

Нашы мэты

-        Сцвярджэнне правоў і свабод чалавка, абарона інтарэсаў і правоў моладзі;

-        Пабудова кансалідаванага грамадства на прынцыпах салідарнасці, роўнасці, узаемазалежнасці і супрацоўніцтва, сацыяльнай справядлівасці, дэмакратыі і прыярытэту права;

-        Агульнакультурная і палітычная адукацыя і грамадская актывізацыя моладзі

-        Стварэнне шматукладнай сацыяльна-арыентаванай і экалагічнай рынкавай эканомікі, вынікамі працы якой карыстаюцца ўсе людзі.

-        Сацыяльны парадак, пабудаваны па класавым прынцыпе, павінен быць зменены на супольнасць людзей на прынцыпах партнёрства на базе свабоды і роўнасці.

Мы выказваем пажаданне, каб Беларусь заняла дастойнае месца сярод краін Еўропы і свету;

каб былі створаны умовы для развіцця культур усіх нацыянальных груп у Беларусі;

каб у нашай краіне панаваў грамадзянскі мір;

каб грамадзяне Беларусі мелі свабодны доступ да інфармацыі пра экалагічную сітуацыю ў краіне;

каб прыродныя рэсурсы Беларусі выкарыстоўваліся слушна і ўзважліва;

каб пры прыняцці важных рашэнняў па экалагічнай палітыцы Беларусі ўлічвалася грамадская думка;

каб старэйшае пакаленне адчувала сябе ўпэўнена і заможна;

каб жанчыны былі сапраўды роўныя з мужчынамі ў сваіх правах;

каб жанчыны займалі палову дзяржаўных і выбарных пасад у Беларусі;

каб да інвалідаў ставіліся як да паўнавартасных і паўнапраўных членаў грамадства;

каб моладзь была падтрымана на этапе пошуку працы, стварэння сям’і;

каб была забяспечана роўная магчымасць атрымання бясплатнай адукацыі моладзі;

каб грамадства было пазбаўлена механізмаў дыскрымінацыі па любых прыкметах на розных узроўнях сваёй жыццядзейнасці;

каб з удзелам моладзевых арганізацый была распрацаваная і ажыццяўлялася дзяржаўная моладзевая палітыка.

Мы адмаўляем гвалтоўныя метады вырашэння сацыяльных, палітычных, эканамічных ды іншых праблем. Мы заклікаем да дыялогу і пошуку кампрамісаў.

Мы ваказваемся за грамадскі, палітычны і эканамічны плюралізм.

Мы ўпэўненыя, што адраджэнне беларускай мовы і культуры можа адбывацца толькі шляхам прыняцця комплекснай доўгатэрміновай дзяржаўнай праграмы, накіраванай у першую чаргу на стымуляванне інтарэсу моладзі да скарбаў нацыянальнай культуры і мовы, праз стварэнне пазытыўнай атмасферы і матывацыі, станоўчага іміджу і папулярызацыю этна-культурнай самаідэнтычнасці беларусаў;

Мы лічым сваімі саюзнікамі тых, чыя дзейнасць накіравана на абарону правоў чалавека, на абарону сацыяльных правоў і гарантый найменш забяспечаных катэгорый насельніцтва, моладзі.

Мы стаім за гарантыі правоў прафсаюзаў на ўсіх прадпрыемствах, ва ўсіх арганізацыях і ўстановах. Мы супрацоўнічаем з прафсаюзамі дзеля забеспячэння правоў працоўнай і студэнцкай моладзі.

Мы прыхільнікі свабоды сумлення і верацярпімасці.

Наша бачынне будучыні Беларусі

Мы хочам, каб Беларусь сапраўды стала дэмакратычнай сацыяльнай і прававой дзяржавай. Толькі пры такой умове асноўныя правы грамадзян могуць быць рэалізаваныя. Дэмакратычная і прававая, дзяржава здолее знайсці магчымасці актыўна ўключыць патэнцыял моладзі ў вырашэнне грамадска значных праблем. Толькі такая дзяржава можа даверыць некаторыя праблемы цалкам для вырашэння самой моладзі.

Мы лічым, што ў аснове дзяржаўнага будаўніцтва павінны ляжаць прынцыпы размежавання заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады і вяршынства права.

Мы будзем настойваць на гарантыях свабоды асацыяцый, свабоды слова, друку, мірных сходаў, мітынгаў, дэманстрацый, шэсцяў, пікетаў.

Мы лічым, што існуючая выбарчая сістэма ў нашай краіне не з’яўляецца дэмакратычнай. Мы будзем садзейнічаць яе дэмакратызацыі.

Мы выказваемся за мясцовае самакіраванне, калі насельніцтва прымае значныя рашэнні па месцы свайго пражывання без дадатковых “узгадненняў”.

Мы выступаем за далейшую гуманізацыю крымінальнальнага, крымінальна-працэсуальнага, папраўча-працоўнага заканадаўства, рэформы пенітэнцыярнай сістэмы.

Мы будзем настойваць на спрошчанай рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў і ініцыятываў. Будзем садзейнічаць большай вазе трэцяга сектара ў грамадскім жыцці краіны.

Мы выступаем за тое, каб выхаванне і навучанне ў дашкольных установах і школах усіх тыпаў і ўзроўняў паступова, на дабраахвотнай аснове пераводзіліся на беларускую мову. Мы надаем важнае значэнне захаванню духоўных і культурных каштоўнасцяў беларускага народа, розных рэгіёнаў Беларусі.

Улічваючы працэсы глабалізацыі, якія адбываюцца ў свеце, геапалітычнае палажэнне Беларусі, гістарычныя фактары развіцця краіны, мы разумеем, што ў наш час прыярэтэтнымі для вывучэння могуць з’яўляюцца руская і ангельская мовы.

Мы выказваемся за гарантаванне права іншых нацыянальных груп вучыць дзяцей на роднай мове, за захаванне і ўзбагачэнне іх культурных традыцый, за салідарнасць культур усіх нацыянальных груп.

 

Наша мэта – стварэнне шматукладнай сацыяльнай і экалагічнай рынкавай эканомікі. Задача стварэння самастойнага высакотэхналагічнага народна-гаспадарчага комплексу Беларусі, інтэграванага ў сусветнагаспадарчыя сувязі, патрабуе ад усіх сацыяльных і палітычных груп , каб яны выявілі салідарнаць і ўзаемаразуменне. Карпаратыўны ж эгаізм заўсёды разбуральны і вядзе да сацыяльных канфліктаў.

Мы, сацыял-дэмакратычная моладзь, заяўляем: нават у самыя цяжкія для краіны часы не павінны звужацца сацыяльныя правы ўсіх грамадзян. Годнасць і самапавага чалавека вынікае з разумення патрэбнасці ягонай працы блізкім і грамадству. Грамадства сведчыць сваю павагу да чалавека тым, што дбае аб належным узнагароджанні яго працоўнага ўнёску, аб забеспячэнні спакойнай старасці тых, хто спыніў працоўную дзейнасць. Права на працу з’яўляецца асноўным сацыяльным правам чалавека. У дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржаве не павінна быць працоўных адносін, якія не рэгулююцца законам.

Мы выступаем за стварэнне ў Беларусі сістэмы сацыяльных гарантый, за правядзенне гуманнай палітыкі ў дачыненні да ўсіх груп насельніцтва.

Дзяржаўная сістэма перакваліфікацыі і працаўладкавання патрабуе ўдасканалення.

Незалежна ад матэрыяльнага стану бацькоў дзецям і моладзі трэба гарантаваць атрыманне бясплатнай сярэдняй адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі.

Пераход да шматукладнай рынкавай эканомікі ёсць адна з перадумоў росту нацыянальнага багацця. Другая перадумова – сацыяльная паліыка, якая грунтуецца на прынцыпе салідарнасці. Правядзенне такой палітыкі немагчымае без добрай волі і згоды органаў дзяржаўнай улады, прадпрымальнікаў, недзяржаўных арганізацый, грамадзян. Мы, маладыя сацыял-дэмакраты, з’яўляемся прыхільнікамі пастаяннага грамадскага дыялогу ў імя паляпшэння якасці жыцця нашага народа.

Беларусь у свеце

Мір у свеце – аснова для дасягнення нашых мэтаў. Ён аднолькава неабходны для усіх краінаў, народаў і палітычных сістэм. Мы хочам, каб Беларусь была мірнай, нейтральнай і без’ядзернай краінай. Мы супраць уступлення Беларусі у любыя ваенныя блокі. Мы не хочам, каб грамадзяне нашай краіны удзельнічалі ў вайсковых аперацыях па-за нашымі межамі. Мы таксама супраць размяшчэння на нашай тэрыторыі войскаў іншых дзяржаў.

Мы выступаем за пашырэнне рэгіянальнага супрацоўніцтва і інтэграцыі і бачым будучае Беларусі ва уступленні ў Еўрапейскі саюз.

Мы таксама хочам, каб Беларусь пашырала свае кантакты і супрацоўніцтва з усімі краінамі свету. Мы за тое, каб міжнародныя зносіны развіваліся у бок раунапраўя усіх суб’ектаў і на аснове павагі да правоў чалавека і разумеем неабходнасць існавання эфектыўных сродкаў супрацоўніцтва і мірнага вырашэння канфліктаў паміж дзяржавамі. Мы лічым, што гэтая мэта можа быць дасягнута праз удасканаленне, развіццё і пашырэнне функцый і магчымасцяў ААН.

Мы разумеем, што у апошнія дзесяцігоддзі адбываецца хуткая інтэрнацыяналізацыя сусветных спраў. Мы прымаем глабалізацыю як аб’ектыўны працэс і усведамляем яе станоўчыя і адмоўныя бакі. Таму мы выступаем за тое, каб інтэрнацыяналізацыйныя працэсы сталіся аб’ектам кантролю грамадства, і былі скіраваныя на карысць усіх людзей свету, а не асобных груповак ці прыватных карпарацый.